"Ляпіс Трубяцкі" прэзентаваў новы альбом "Матрёшка" (+відэа)

"Гэта музычна-фантастычны кіберпанк, альбом-казка, прысвечаны недалёкай будучыні, — тлумачыцца ў звароце "анархасіндыката Lyapis Crew". — За час, які мінуў з 2012 года, нейкія з песень пачалі здзяйсняцца, нейкія пакуль не здзейсніліся — а здзейсняцца ці не, залежыць ад нас сённяшніх, ад нашых учынкаў тут і цяпер. Так што, паводзьце сябе добра. Абараняйце слабых, змагайцеся з несправядлівасцю, адстойвайце сваё меркаванне, дапамагайце тым, хто трапіў у бяду, і не забывайце пра дзве самыя галоўныя рэчы, якія ёсць у нашым жыцці: сяброўства і любоў".


Рэліз дыска адбыўся 1 сакавіка. Пласцінка выйшла адначасова на вініле, CD, на фірмовых плэерах Lyapis Crew, а таксама даступная на сэрвисах iTunes і "Яндекс.Музыка".


Альбом склалі 10 песень і кавер на песню "Гражданской обороны" "Государство". Адначасова з выхадам пласцінкі пачаўся канцэртны тур "Ляпісаў". У яго межах гурт дасць канцэрты ў Расіі, Украіне а таксама краінах Еўропы.

2 сакавіка ў Сеціве з'явілася неафіцыйнае відэа гурта на песню "Воины света", прысвечанае падзеям ва Украіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі