"Ляпісы" развіталіся з Кіевам воклічам "Слава Украіне!" (відэа)
Папулярны беларускі гурт учора правёў свой развітальны канцэрт ва ўкраінскай сталіцы.
На яго прыйшлі каля 20 тысяч чалавек. На стадыёне "Дынама" яны разам з музыкамі спявалі песню "Воіны святла", якая вельмі папулярная ва Украіне і лічыцца гімнам украінскай рэвалюцыі.
Як інфармуе Еспресо.TV, Сяргей Міхалок тройчы выгукнуў "Слава Украіне!" і пачуў у адказ шматтысячнае "Героям слава!".