"Ляпісы" вязуць "Матрёшку" у Прагу
Такім чынам адбудзецца прэзентацыя новага альбома гурта ў Еўропе.
Еўрапейская прэзентацыя новага альбома “Ляпіса Трубяцкога” “Матрёшка” адбудзецца ў Празе 13 красавіка. Набыць квіток на яе можна ў Беларусі і Украіне. Таксама будуць арганізаваныя адмысловыя аўтобусныя туры на прэм’еру.
Новы тур “Ляпісаў” стартаваў у Варонежы 1 сакавіка разам з выхадам новай пласцінкі.
"У межах тура кожная праграма праходзіць некалькі стадый. Да Прагі "Матрошка " акурат мусіць набраць поўную моц. Паступова ўводзяцца новыя відэаінсталяцыі Аляксея Церахава, адточваюцца канцэртныя аранжыроўкі новых песень. Думаю, гэта будзе запамінальнае выступленне і запамінальнае падарожжа для ўсіх прыхільнікаў анарха-турызму", — кажа прадзюсар “Ляпісаў” Яўген Калмыкоў.
Апроч таго, “Ляпіс Трубяцкой” запрашае прыхільнікаў на канцэрт у Смаленску. Гурт выступіць у мясцовым Лядовым палацы 15 сакавіка.
Квіткі на канцэрт у Празе можна набыць праз сістэму Kvitki.by. Кошт — 310 тыс. руб. Пачатак у 19.00. Для паездкі неабходна наяўнасць шэнгенскай візы. Квіток не дае падставы для выдачы візы. Даведка па аўтобусных турах і візавая падтрымка: (029) 685 98 37, http://vk.com/plombirtv.