Мадура сабраўся сёлета прыехаць у Беларусь, "калі дазволіць графік"

Нікалас Мадура

Нікалас Мадура / AFP

Ужо сёлета ў кастрычніку-лістападзе кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура можа прыехаць у Беларусь. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, які нядаўна наведваў краіны Лацінскай Амерыкі.

"Прэзідэнт Мадура паабяцаў здзейсніць візіт у Беларусь. Для гэтага трэба зрабіць падрыхтоўчую працу", — сказаў Галоўчанка. Візіт Мадуры чакаюць "у кастрычніку-лістападзе, калі дазволіць графік" Лукашэнкі і самога Мадура.

Таксама ў Мінску чакаюць прыезду кіраўніка Нікарагуа Даніэля Артэгі.

На нядаўніх прэзідэнцкеіх выбарах у Венесуэле Мадура, паводле афіцыйнай версіі, атрымаў 51% галасоў выбарцаў, якія прагаласавалі. Такім чынам, ён пайшоў на свой трэці прэзідэнці тэрмін. Пры гэтым незалежныя назіранні паказалі, што больш за палову выбаршчыкаў аддалі галасы апазіцыйнаму кандыдату Эдмунда Гансалесу. У краіне пачаліся масавыя пратэсты. Значная частка краін, у тым ліку суседзўі Венесуэлы па Лацінскай Амерыцы, не прызнала афіцыйна абвешчаныя вынікі выбараў. Еўрасаюз заклікае да незалежнай праверкі вынікаў выбараў.

Аднак Лукашэнка на наступны ж дзень пасля выбараў павіншаваў Мадуру з перамогай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі