Магілёўскага грыбніка знайшлі праз пяць сутак пасля знікнення

Магілёўскага грыбніка знайшлі праз пяць сутак пасля знікнення

Пяць сутак шукалі супрацоўнікі Магілёўскага РАУС, РАНС, лясгаса і прадстаўнікі грамадскасці грыбніка, які пайшоў у лес у Магілёўскім раёне. 19 верасня ў 15.00 яго знайшлі ляжачым на ўскрайку леса каля вёскі Навасёлкі, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкаму

70-гадовы Дзмітрый Нікіценка 14 верасня пайшоў у грыбы са свайго лецішча каля вёскі Залессе Магілёўскага раёна і не вярнуўся.

Магілёўца, які ляжыаў на ўскрайку лесу, знайшлі начальнік аддзялення вышуковай працы аддзела крымінальнага вышуку Магілёўскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Алег Бычкоў, аперупаўнаважаны гэтага аддзялення маёр міліцыі Павел Ахрамовіч і міліцыянер-кіроўца АДС старшына міліцыі Руслан Гулакоў.

Па словах падпалкоўніка Бычкова, мужчыну знайшлі прыкладна за сем кіламетраў ад таго месца, дзе ён зайшоў у лес. Пенсіянер, які правёў у лесе пяць сутак, быў у цяжкім стане, вельмі аслаблены. Ён не арыентаваўся на мясцовасцi. 

На дапамогу яму неадклалі выклікалі брыгаду хуткай меддапамогі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі