Магілёўскі асілак Віталь Сітнікаў усталяваў два сусветныя рэкорды

Два сусветныя рэкорды на міжнародным турніры асілкаў усталяваў магілёвец Віталь Сітнікаў.  У намінацыі "штуршок - стоячы" ён на працягу двух гадзінаў левай і правай рукамі 1280 разоў падняў гіры вагой у 40 кілаграмаў. Пры гэтым Сітнікаў палепшыў свой рэкорд, усталяваны ў сакавіку сёлета.

Магілёвец працуе электразваршчыкам. Ён удзельнічае ў спаборніцтвах па гіравым спорце з 1997 года. На яго рахунку ўжо 13 сусветных рэкордаў, 11 з іх дзейныя і цяпер.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі