Магілёвец прыставіў прыяцелю нож да горла, каб паказаць, што ён — круцейшы
Магілёвец пагражаў прыяцелю забойствам, каб паказаць, што ён — круцейшы. Як піша mogilev.online, крымінальная гісторыя пачалася з сумеснай папойкі. Двое мужчын (аднаму 31, другому 39 гадоў) прыйшлі ў лес, там напіліся і пачалі высвятляць, хто з іх “круцейшы”.
Маладзейшы з прыяцеляў быў перакананы, што перавага за ім. Каб давесці сваю “крутасць”, ён прыставіў старэйшаму нож да горла і паабяцаў забіць. Той пагадзіўся з “крутасцю” сабутэльніка, а пазней звярнуўся ў міліцыю.
Цяпер на агрэсара завялі крымінальную справу. Падазраваны ў пагрозе забойствам нідзе не працуе, стаіць на ўдліку ў крымінальна-выканаўцай інспекцыі і раней меў судзімасць.