МАК дазволіць паўдзельнічаць у Алімпіядзе асобным расійскім легкаатлетам

МАК дазволіць паўдзельнічаць у Алімпіядзе асобным расійскім легкаатлетам

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) не стаў адхіляць зборную Расіі ад удзелу ў летняй Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра. Камандзе пагражала дыскваліфікацыя з-за прынянення допінгу.

Пры гэтым МАК цалкам падтрымаў рашэнне Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацыі (ІААФ), якая адхіліла ад міжнародных спаборніцтваў расійскую зборную па лёгкай атлетыцы. Але ж дапушчаецца магчымасць удзелу ў Гульнях спартсменаў, з якіх ІААФ здыме дыскваліфікацыю ў індывідуальным парадку.

Падобная сітуацыя ўзнікла і са зборнай Кеніі. Цяпер кожны расійскі і кенійскі атлет, які хоча атрымаць пуцёўку ў Рыа, павінен атрымаць асобны дазвол ад міжнароднай федэрацыі, перадаюць замежныя СМІ.

Расійская зборная па лёгкай атлетыцы была адхіленая ад міжнародных спаборніцтваў пад эгідай ІААФ у лістападзе 2015 года. 17 чэрвеня дыскваліфікацыю працягнулі. Падставай для такіх станцыяў сталі вынікі расследавання Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (ВАДА), якое прыйшло да высновы, што расійскія атлеты актыўна прымаюць забароненыя прэпараты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі