Афіцэры допінг-кантролю знайшлі беларускага біятланіста нават на Балі

Дзмітрый Лазоўскі

Дзмітрый Лазоўскі / @belarusbiathlon

Афіцэры допінг-кантролю прыехалі да беларускага біятланіста на Балі. Пра гэта тэлеканалу "Беларусь 5" расказаў галоўны трэнер зборнай па біятлоне Алег Рыжанкоў.

Паводле яго, на сёння чатыры біятланісты ўключаныя ў пул тэсціравання па лініі IBU (Міжнароднага саюза біятланістаў). Гэта Дынара Смольская, Ганна Сола, Антон Смольскі і Дзмітрый Лазоўскі.

"Яны штогод праходзяць тэсціраванні. Просты прыклад: Дзіма Лазоўскі адпачываў на Балі, а да яго прыехаў допінг-кантроль. Яго нават там знайшлі", — падзяліўся падрабязнасцямі Рыжанкоў. Пры гэтым ён не ўдакладніў, калі гэта адбывалася.

Беларускіх біятланістаў адхілілі ад міжнародных турніраў пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне, бо афіцыйны Мінск падтрымаў агрэсію. Цяпер спартоўцы спаборнічаюць паміж сабой ці з расіянамі.

Рыжанкоў мяркуе, што пра магчымае вяртанне беларусаў на міжнародную арэну можна будзе казацьтолькі пасля летняй Алімпіяды ў Парыжы. На ёй будуць выступаць у нейтральным статусе некаторыя беларускія і расійскія спартоўцы. Гэта можа стаць адпраўной кропкай для многіх спартовых федэрацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі