Чэмпіёнка Беларусі па кіданні молата трапіла ў допінг-скандал

Ганна Малышчык, ілюстрацыйнае фота

Ганна Малышчык, ілюстрацыйнае фота / bfla.eu

29-гадовую беларускую кідальніцу молата Ганну Малышчык дыскваліфікавалі на два гады, піша "Трыбуна". Такое рашэнне прыняло Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва.

У допінг-пробе спартоўкі выявілі недапушчальнае рэчыва — канрэнон. У міжнародным спісе забароненых прэпаратаў яно залічанае ў клас маскіруючых агентаў. Гэта значыць, гаворка ідзе пра выкарыстанне сродку, які дазваляе схаваць сляды ўжывання іншага рэчыва.

Тэрмін дыскваліфікацыі Малышчык скончыцца 9 жніўня 2025 года. Увесь гэты час лёгкаатлетка не мае права выступаць на любых нацыянальных турнірах. А ад міжнародных спаборніцтваў пад эгідай World Athletics беларускія спартоўцы і так адхіленыя.

Асабісты рэкорд Малышчык у кіданні молата — 76,26 м. Яна чэмпіёнка і неаднаразовая прызёрка чэмпіянатаў краіны. Таксама спартоўка ўдзельнічала ў Алімпіядзе-2016 у Рыа-2016 (7-е месца) і Алімпіядзе-2021 у Токіа (13-е месца).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі