Беларусь і Расія сёлета не выплацілі абавязковыя ўнёскі Антыдопінгаваму агенцтву

Допінг, ілюстрацыйнае фота

Допінг, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларусь і Расія сёлета яшчэ не зрабілі абавязковыя ўнёскі ў Сусветнае антыдопінгавае агенцтва WADA. Таксама ўнёскі не паступілі ад Грузіі, Ісландыі і Манака, піша ТАСС.

З 50 краін Еўропы (уключаючы Ізраіль) унёскі ў WADA цалкам ці амаль цалкам зрабілі 45 дзяржаў. Расія павінна пералічыць арганізацыі 1 267 023 долары, Беларусь — 46 032 долары, Грузія — 15 841 долар, Ісландыя — 13 443 долары, Манака — 13 443 долары.

Самыя вялікі ўнёскі ў WADA сёлета зрабілі ЗША (3 419 795 долараў), Канада (1 709 897 долараў) і Японія (1 502 800 долараў). Прычым яны сваю долю за гэты год выплацілі ўжо цалкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі