МАК адхіліў Расію ад удзелу ў зімовай Алімпіядзе

МАК адхіліў Расію ад удзелу ў зімовай Алімпіядзе

Увечары 5 снежня Міжнародны Алімпійскі камітэт (МАК) вынес рашэнне наконт удзелу зборнай Расіі на зімовай Алімпіядзе 2018 года ў Пхенчхане. 

Дзейнасць Алімпійскага камітэта Расіі часова прыпыненая. У сувязі з гэтым расійскія спартоўцы не могуць выступаць на Гульнях у Паўднёвай Карэі пад сцягам краіны. 

МАК прапанаваў расіянам выступіць на Алімпіядзе пад нейтральным сцягам. Пры гэтым удзельнічаць у спаборніцтвах Алімпіяды могуць толькі тыя спартоўцы, чые імёны ніколі не згадваліся ў сувязі з ужываннем допінгу.

Таксама Расія мусіць аплаціць штраф у 15 мільёнаў долараў.

У сувязі з допінгавым скандалам Расія за апошнія тыдні пазбавілася 11 прызавых месцаў з сочынскай Алімпіяды 2014 года — трох залатых медалёў, шасці срэбраных і двух бронзавых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі