Макей: Беларусь прапануе Украіне гуманітарную дапамогу

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведвае Украіну. Пасля сустрэчы са сваім украінскім калегам Паўлам Клімкіным ён даў у сераду ў Кіеве сумесны брыфінг.

Макей адзначыў, што Беларусь падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і лічыць Данбас яе неад'емнай часткай. "Прэзідэнт Беларусі на гэты конт выказаўся адназначна — Данецкая і Луганская вобласці былі, ёсць і будуць у складзе Ўкраіны, і гэтым усё сказана", — перадае interfax.by словы беларускага дыпламата.

Ён паведаміў, што Беларусь гатовая адкрыць у Мінску тэхнічны офіс АБСЕ для працы кантактнай групы па Украіне. Таксама беларускі міністр заявіў, што наша дзяржава можа аказаць гуманітарную дапамогу Украіне на аснове ўкраінскага заканадаўства.

Фота: mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі