Макей патрабуе раўнапраўя ва Усходнім партнёрстве

Па яго словах, якія перадае interfax.by, Беларусь выступае за раўнапраўе краін-партнёраў у рамках праграмы. Макей заявіў пра неабходнасць прадухіліць падзяляльныя лініі ў рэгіёне пры рэалізацыі гэтай ініцыятывы ЕС.



Таксама кіраўнік беларускай дыпламатыі звярнуў увагу на неабходнасць наладзіць дыялог і ўзаемадзеянне паміж двума інтэграцыйнымі аб'яднаннямі на кантыненце — Мытным саюзам і Еўрапейскім саюзам.



У рамках кансультацый Макей правёў працоўныя сустрэчы з камісарам ЕС па пашырэнні і Еўрапейскай палітыцы суседства Штэфанам Фюле і намесніцай Генеральнага сакратара Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Хельгай Шмід.



Фота — БЕЛТА
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі