Махляры прыдумалі новы спосаб падману ад імя А1
Новая схема разводу
"Махляры карыстаюцца даверам кліентаў кампаніі і тэлефануюць праз месенджары (WhatsApp, Viber, ці іншы месэнджэр), прадстаўляюцца супрацоўнікамі А1. Пад маркай неабходнасці падаўжэння дамовы яны падштурхоўваюць усталяваць або пераўсталяваць мабільны дадатак "Мой А1" на АС Android не з афіцыйнай крамы прыкладання, а са спецыяльнага ўсталявальнага APK-файла, які дасылаюць асабістым паведамленнем у месенджар", — паведамляецца на сайце кампаніі.
Такім спосабам на смартфоны ўсталёўваюць шкоднасныя прыкладанні, а зламыснікі атрымліваюць доступ да асабістых дадзеных, банкаўскіх карт і паролей.
У кампаніі паведамляюць, што супрацоўнікі А1 ніколі не тэлефануюць кліентам у месенджарах. Калі падчас званка ўзніклі сумневы, трэба яго завяршыць і ператэлефанаваць па афіцыйным нумары мабільнага аператара. Таксама нельга ўсталёўваць ніякія прыкладанні з недакладных крыніц або дасланыя ў выглядзе APK-файла. Акрамя таго, трэба заўсёды глядзець, якія правы доступу просіць прыкладанне да функцый тэлефона.
Часцей за ўсё званкі ад аферыстаў паступаюць у месенджарах. Як правіла, зламыснікі пераконваюць, што трэба ўсталяваць або пераўсталяваць мабільны дадатак.
Для пераканаўчасці зламыснікі часта ствараюць профілі з лагатыпам кампаніі, могуць сказаць некаторыя асабістыя дадзеныя карыстальніка, якія знайшлі ў існуючых базах у інтэрнэце, падчас відэазванка могуць паказаць фальшывыя пасведчанні, дэкарацыі офісных памяшканняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.