Максім Мірны і Міхаіл Южны выйшлі ў другі раўнд турніру ў Рыме
Беларускі і расійскі тэнісісты паспяхова стартавалі на буйным тэнісным турніры. Яго прызавы фонд складае 2,8 млн еўра.
13 траўня ў матчы першага раўнда парнага разраду Мірны і Южны адолелі італьянскі дуэт Даніэле Брачыялі / Паціта Старачэ — 6:3, 5:7, 10:4. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 31 хвіліну, адзначае БЕЛТА.
У другім раўндзе беларуска-расійская пара згуляе з бразільска-харвацкім тандэмам Марсела Мела / Іван Додзіг.
Мірны і Южны перад стартам рымскага турніру займалі 15-е месца ў сусветным парным рэйтынгу. Узначальваюць яго амерыканскія браты-блізняты Боб і Майк Браяны.
Спаборніцтвы ў Рыме завершацца ў нядзелю, 18 траўня.
Фота — belarus.by