Максім Мірны прайграў у паўфінале парнага разраду на турніры ў Мадрыдзе

Беларускі тэнісіст Максім Мірны і яго партнёр іспанец Фелісіяна Лопес прайгралі паўфінал тэніснага турніру ў Мадрыдзе з прызавым фондам больш за 4 мільёны еўра.

Беларуска-іспанская пара саступіла дуэту Марціна Маткоўскага з Польшчы і Ненада Зімонджыча з Сербіі — 3:6, 7:6 (7:5), 7:10 (тай-брэйк), перадае БелаПАН.

Перад гэтым Мірны і Лопес абыгралі аўстрыйца Аляксандра Пея і бразільца Бруна Суарэша — 6:4, 7:5, потым канадца Дэніэла Нестара і індыйца Леандэра Паеса — 7:6 (7:4), 6:3, а таксама брытанца Джэймі Мюрэя і аўстралійца Джона Пірса — 6:4, 6:7 (1:7), 10:4 (тай-брэйк).

Мірны выйграваў гэты турнір у 2003 годзе ў пары з індыйцам Махешам Бхупаці. Летась у дуэце з Міхаілам Южным з Расіі наш суайчыннік выбыў у першым крузе.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі