Максім Носаў прэзентуе фільм "Каін", праца над якім вялася цягам 9-ці гадоў
26 студзеня ў 15:00 у Музеі гісторыі беларускага кіно, што на
Свярдлова, 4 адбудзецца прэс-паказ мастацкага фільма Максіма Носава
"Каін". У аснову фільма пакладзеныя біблейскія матывы: забойства Каінам брата і прытча пра блуднага сына. Падзеі фільма разгортваюцца ў сярэднявеччы.
Фільм даследуе тэму пакаяння, у шматграннасці і бясконцасці чалавечых гісторый ён становіцца аповедам пра "бясконцы сэнс жыцця".
Галоўная ідэя – адпавядае нацыянальнай свядомасці і талерантнасці беларусаў. Уласцівыя нашаму народу здольнасць суперажываць зняважаным і няшчасным і дараваць крыўды пераможаным ворагам становіцца ідэалагічным лейтматывам фільма.
Нагадаем, Максім Носаў - вучань Народнага артыста СССР Віктара Турава на працягу дзевяці гадоў самастойна здымаў, агучваў і мантаваў аўтарскі фільм "Каін", разлічваючы толькі на ўласныя сілы і сродкі, выконваючы працу большасці прафесій неабходных у кінавытворчасці.
Максім уласнаручна напісаў музыку, пашыў касцюмы, грыміраваў акцёраў, ставіў трукі ў батальных эпізодах, ствараў гукавую партытуру і маляваў камп’ютэрную графіку…У гісторыі беларускага кінематографа гэты праект па-свойму ўнікальны: ніколі яшчэ ігравы поўнаметражны фільм не з'яўляўся на свет без калектыўных высілкаў хай абмежаванай, але творчай здымачнай групы.
Трэйлер фільма "Каін" http://www.youtube.com/user/MaximusTREE#p/a/u/0/3cY3v9xeMiA