Максім Пазнякоў: Мова, гісторыя, культура і сацыяльная справядлівасць — мая ідэя

Максім Пазнякоў / Еўрарадыё

Максім Пазнякоў / Еўрарадыё

22 лютага ў эфіры Еўрарадыё — старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза, выканаўца абавязкаў старшыні Беларускага кангрэса незалежных прафсаюзаў (БКНП) Максім Пазнякоў.

Не трэба думаць, што працоўнага чалавека нічога, апроч "чаркі ды шкваркі", не цікавіць. Насамрэч, і пытанні незалежнасці краіны, і сумленных выбараў, і палітычная сітуацыя ў краіне, і нават пытанне беларускай мовы ім важныя, і ўсё гэта яны часцяком абмяркоўвалі ў "курылках". Праўда, цяпер нават у "курылках" і сярод сваіх размаўляць на такія тэмы стала небяспечна, але тое, што людзі маўчаць, не азначае, што ім ўсё пералічанае стала абыякава, перакананы Максім Пазнякоў.

Пра тое, чаму імкнучыся да сацыяльнай справядлівасці нельга забывацца пра нацыянальныя каштоўнасці, пра незалежнасць, беларускую мову, гісторыю і культуру і іх значэнне для працоўнага чалавека, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максімам Пазняковым.

Замовіць кнігі "Беларуская нацыянальная ідэя", "Беларуская нацыянальная ідэя на маршы" і "Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне" можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі