Маладафронтаўца Арцёма Дубскага перавялі ў следчы ізалятар Бабруйска
Маладафронтавец Арцём Дубскі пераведзены ў следчы ізалятар Бабруйска. Пра гэта яго сябрам паведаміў дзяжурны Асіповіцкага РУУС, дзе раней утрымліваўся Дубскі.
У следчым ізалятары Дубскі будзе знаходзіцца да тых пор, пакуль не разгледзяць яго касацыйную скаргу і прыгавор не набудзе законную моц.
Нагадаем, Арцём Дубскі быў асуджаны Асіповіцкім раённым судом 7 ліпеня на адзін год пазбаўлення волі з утрыманнем у калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым ва ўхіленні ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі.
У красавіку 2008 года Дубскі быў асуджаны на два гады абмежавання волі за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў. Увосені ён папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне, але потым адклікаў сваю просьбу і вярнуўся на радзіму, дзе быў затрыманы, нагадвае БелаПАН.