Маладая жанчына загінула, прымаючы ванну з уключанай пральнай машынкай

Ванная

Ванная / unsplash

Маладая беларуска загінула ад удару токам, прычыны трагедыі распавялі ў Следчым камітэце.

Жанчына прымала ванну, у гэты час у ванным пакоі працавала пральная машынка, а тэлефон у тым жа памяшканні стаяў на зарадцы.

Гукі з ваннай прыцягнулі ўвагу суседзяў. Калі яны зазірнулі ў пакой, падачылі, што іх суседку трасе ад току. Жанчыну спрабавалі выратаваць, але рэанімацыя не дала вынікаў. Маладая беларуска памерла.

У Мінэнерга нагадваюць: карыстацца любымі электрапрыборамі ў ванным пакоі трэба вельмі асцярожна, бо гэта памяшканне з падвышанай вільготнасцю. Калі адначасова дакрануцца да ваннай і ўключанай пральнай машыны, можна загінуць. Ні ў якім разе не прымайце ванну або душ, калі працуе пральная машынка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі