Марозіва з молатым перцам і чылі выпусцілі ў Кобрыне. Адгадайце, як яго назвалі

Марозіва / pixabay, фота ілюстрацыйнае

Марозіва / pixabay, фота ілюстрацыйнае

Марозіва ў кубачку з начынкай з вішні, молатага перцу і чылі выпусцілі на Кобрынскім масларобна-сыраробным заводзе.

"Перац чылі і молаты перац надаюць марозіву непаўторную пікантнасць і вастрыню. Вішнёвае пюрэ дадае прыемную кіслінку і асаблівы водар", — рэкламуюць новае марозіва яго стваральнікі.

Назвалі гэтае нетрывіяльнае для марозіва спалучэнне смакаў "Любімым Брэстам". Спрачацца не будзем, Брэст — гэта сапраўды нешта. Дарэчы, калі якраз выбіралі, які з беларускіх гарадоў паглядзець гэтым летам, — вывучыце наш гайд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі