Марш жанчын у Мінску скончыўся без затрыманняў
Марш жанчын у Мінску / tut.by
17 кастрычніка каля 14:30 калона з больш чым ста жанчын з кветкамі дабралася да плошчы Перамогі. Пасля чаго удзельніцы разышліся, акцыя завяршылася. Падчас маршу сілавікі не затрымлівалі удзельніц, але назіралі збоку за імі і здымалі ўсіх на відэакамеры.
Апоўдні каля ТРЦ Dana Mall на станцыі метро "Усход" у Мінску сабралося каля 100 жанчын. У некаторых у руках былі кветкі і бел-чырвона-белыя стужкі.
Яны скандавалі "Жыве Беларусь!", "Далучайся!" і "Верым, можам, пераможам!". Колькасць удзельніц акцыі паступова павялічвалася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.