Марыён Каціяр сыграе ў серыяле Apple "Ранішняе шоу"
Марыён Каціяр
Французская акторка Марыён Каціяр далучыцца да акцёрскага складу серыяла "Ранішняе шоу" вытворчасці AppleTV+. Яна сыграе ролю Селін Дюмон, жанчыны-аператаркі з легендарнай еўрапейскай сям'і.
Да сваіх роляў у новым сезоне вернецца аскараносная акторка Рыз Уізерспун і яе калега па шоу Джэніфер Эністан.
"Ранішняе шоу" расказвае пра сусвет медыя і складаныя выклікі, з якімі сутыкаецца чалавек у сучасным соцыуме. На стрымінгавай платформе выйшлі ўжо 3 сезоны серыяла. Дату выхаду 4 сезона пакуль не абвясцілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.