“Маскі сарваныя”: як зменіцца беларускае грамадства пасля выбараў?
Да выбарчай кампаніі 2020 года нечакана для аналітыкаў і, магчыма, для саміх сябе далучылася значная колькасць беларусаў, якія раней ніякім спосабам не спрычынялася да палітычнай дзейнасці. Гэтыя людзі раптоўна вырашылі, што прыйшоў час нешта ў краіне мяняць і што яны могуць гэтым зменам паспрыяць. Але выглядае на тое, што ўлады гатовыя на ўсё, каб толькі ніякіх змен не дапусціць.
Што прымусіла пэўную частку беларускага грамадства раптам вырашыць, што нейкія змены ў краіне сталі магчымыя? Гэта імкненне да змен іх унутраная патрэба ці нешта навязанае звонку — людзьмі, што заявілі пра свае палітычныя амбіцыі? Якая будзе рэакцыя грамадства на паразу: эміграцыя, апатыя ці рашэнне працягваць барацьбу?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць палітолаг, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, сузаснавальнік Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі Андрэй Казакевіч і даследчык, кнігавыдавец, галоўны рэдактар незалежнага інтэлектуальнага штомесячніка ARCHE Валер Булгакаў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.