Маскоўскага актора арыштавалі за відэаролік, дзе ён сыграў п'янага міліцыянта

Маскоўскага актора арыштавалі за відэаролік, дзе ён сыграў п'янага міліцыянта

У Маскве паліцыянты затрымалі актора тэатра "Современник" Дзмітрыя Смолева. Па іх словах, на відэазапісе ў інтэрнэце артыст сваімі паводзінамі дыскрэдытаваў працу паліцыі, інфармуе ТАСС. 

"У сетцы інтэрнэт быў выяўлены відэазапіс, на якой зафіксаваны мужчына, апрануты ў форменнае абмундзіраванне супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі, які дыскрэдытаваў сваімі паводзінамі органы ўнутраных спраў", — заявілі ў маскоўскай паліцыі.

Праверка выявіла, што на роліку быў зняты 37-гадовы актор тэатра "Современник". Пры затрыманні ён паведаміў, што форму міліцыянта яму даў блогер для здымак у кліпе.

На артыста пачалі адміністрацыйныя справы за незаконнае нашэнне форменнага адзення і дробнае хуліганства. Суд прызначыў яму восем сутак арышту. 

Дарэчы, затрымалі Смолева акурат перад спектаклем, у якім ён меўся выходзіць на сцэну. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі