Маскоўскія паліцыянты затрымалі амаль тысячу мігрантаў (відэа)

Супраць затрыманых гастарбайтараў пачалі 117 адміністрацыйных справаў за парушэнне правіл уезду і знаходжання ў Расіі.



Рэйд, які з'яўляецца часткай праграмы "Нелегал-2013", прайшоў на аб'екце, які называюць "горадам бытовак". Паведамляецца, што гэта нелегальны інтэрнат мігрантаў, пабудаваны на тэрыторыі саўгаса "Цяплічнае". Яго выявілі яшчэ ў верасні 2012 года, адзначае lenta.ru.

Як кажуць маскоўскія паліцыянты, інтэрнат з'яўляецца "размеркавальным пунктам маскоўскага працоўнага рынку". Раніцай мігрантаў развозяць па будоўлях, увечары прывозяць назад.



Фота — прэс-служба ГУ МУС Расіі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі