Масквіч з базы "Міратворца" збіраецца трапіць на парад Перамогі ў Мінску

Канстанцін Доўгаў, фота з сацыяльных сетак
Канстанцін Доўгаў, фота з сацыяльных сетак

Паліттэхнолаг і блогер з Масквы Канстанцін Доўгаў збіраецца трапіць на парад Перамогі ў Мінску. Пра гэта ён расказаў у сваіх сацыяльных сетках.

Першапачаткова Доўгаў планаваў правесці 9 мая ў Данецку, на тэрыторыі так званай "ДНР". Але там святочныя мерапрыемствы адмянілі.

Москвич из базы “Миротворца” собирается попасть на парад Победы в Минске

У каментарах Доўгаву нагадалі, што ў Беларусі яму давядзецца два тыдні правесці на самаізаляцыі. Ён адказаў, што будзе пераходзіць мяжу ляснымі сцежкамі.

Допіс у сацыяльных сетках не застаўся незаўважаным. Так, Lenta.ru нават выпусціла публікацыю з загалоўкам "Блогер з ДНР задумаў прабрацца на парад Перамогі ў Мінск праз лес". Доўгаў публікацыю ў сацсетках высмеяў, сказаўшы, што пра "пешы паход" ён пажартаваў, а ў Маскве жыве ўжо тры гады.

Чалавека па імені Канстанцін Доўгаў можна знайсці ва ўкраінскай базе "Міратворац". Там яго называюць кіраўніком харкаўскіх сепаратыстаў. Паводле звестак "Міратворца", ён уцёк у ДНР і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць узброеных сіл Украіны, а потым атрымаў пасаду ў "Міністэрстве замежных спраў ДНР". Тамсама можна знайсці і яго фота ў вайсковай форме і са зброяй.

Москвич из базы “Миротворца” собирается попасть на парад Победы в Минске
І не толькі са зброяй

Еўрарадыё спісалася з Канстанцінам Доўгавым у сацсетках, каб разабрацца, ці рэальна ён збіраецца прабрацца ў Беларусь або гэта ўсё жарт. Стэлефанавацца з намі мужчына адмаўляецца, таму атрымліваецца нешматслоўны дыялог.

Канстанцін Доўгаў: Гэта не жарт. Галоўнае — выехаць з РФ.

Еўрарадыё: Гэта значыць, наведванне парада ў Мінску — гэта ўжо прынятае рашэнне?

Доўгаў: Змагу — паеду.

Еўрарадыё: Як збіраецеся выехаць з Расіі?

Доўгаў: Як — мая справа.

Еўрарадыё: Не палохае эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі?

Доўгаў: Насраць.

Беларусь засталася адзінай краінай у Еўропе, якая не адмяніла масавыя мерапрыемствы на 9 траўня ва ўмовах пандэміі каранавіруса. У Мінску пройдзе вайсковы парад, а вечарам на плошчы Перамогі адбудзецца святочны канцэрт.

Паводле неафіцыйных звестак, гледачоў на парад збіраюць з ліку бюджэтнікаў і студэнтаў. Але, як бачым, ёсць і тыя, хто гатовы добраахвотна прыехаць на парад нават з-за мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі