Матч БАТЭ з “Шахцёрам” могуць перанесці, каб згуляць на новым стадыёне

У выпадку, калі БАТЭ не прайграе ў 28-м туры “Нёману” і пераможа “Шахцёр”, барысаўскі клуб у 10 раз (і 8 раз запар) стане чэмпіёнам Беларусі.

Як стала вядома Goals.by, гульню БАТЭ з “Шахцёрам” могуць перанесці на чацвер, 7 лістапада. Як і 3 лістапада, гэта выходны дзень.

У той жа час, на стадыёне яшчэ шмат працы. Некалькі дзён таму прэс-сакратар БАТЭ Сяргей Дашкевіч прызнаўся Еўрарадыё, што не ведае, ці паспее клуб сёлета згуляць на новым барысаўскім стадыёне. Акрамя гульні з “Шахцёрам”, у барысаўчан застаецца ў гэтым сезоне толькі адзін хатні матч — 1 снежня з “Гомелем”. 

Як цяпер выглядае новы стадыён БАТЭ (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі