Матольку не задаволіў адказ беларускага офісу ЮНІСЕФ наконт гомельскай сітуацыі

Матольку не задаволіў адказ беларускага офісу ЮНІСЕФ наконт гомельскай сітуацыі

Блогер Антон Матолька звярнуўся ў беларускі офіс ЮНІСЕФ (UNICEF). Гэта фонд абароны дзяцей пад эгідай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Актывіст пытаўся, як фонд абароніць гомельскага чацвертакласніка, якому пагражала настаўніца і якога Аляксандр Лукашэнка назваў шчанюком.

Матолька задаваў тры пытанні:

1. Як беларускі офіс ацэньвае ўжыванне гвалту і пагрозу гвалтам з боку настаўніцы ў дачыненні да вучня 4-га класа?

2. Як офіс ацэньвае выказваньне Лукашэнкі наконт канкрэтнага дзіцяці, якое пацярпела ад гвалту ў школе?

3. Якія захады фонд збіраецца прыняць, каб абараніць правы дзіцяці, якое "стала мішэнню для публічнага булінгу з боку Аляксандра Лукашэнкі, які, сярод іншага, вядомы 25-гадовай практыкай грубых парушэнняў правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь"?

У адказе супрацоўнікі ЮНІСЕФ паведамілі, што сочаць за сітуацыяй у гомельскай школе №15 і спадзяюцца, што ў будучыні такіх канфліктаў не здарыцца.

Матольку гэты адказ не задаволіў: ён палічыў гэта адпіскай. Блогер плануе звярнуцца ў галоўны офіс фонду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі