Майк Пампео абмяркуе з прэм’ер-міністрам Польшчы сітуацыю ў Беларусі
15 жніўня з візытам ў Польшу прыбыў дзяржсакратар Злучаных Штатаў Амерыкі Майк Пампео. Запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, міністрам замежных справаў Яцкам Чапутовічам і прэм’ер-міністрам Матэушам Маравецкім, перадае TVP24.
Падчас сустрэчы з прэм’ерам Польшчы плануецца абмеркаваць міжнародныя пытанні, у тым ліку сітуацыю ў Беларусі.
У прэзідэнцкім палацы Майк Пампео і міністр абароны Марыюш Блашчак падпішуць дамову пра ўзмоцненую супрацу ў галіне абароны (Enhanced Defence Cooperation Agreement). Падчас сустрэчы з прэм’ерам Польшчы плануецца абмеркаваць міжнародныя пытанні, у тым ліку сітуацыю ў Беларусі.
Дзяржсакратар ЗША возьме таксама ўдзел ва ўрачыстасцях звязаных з сотай гадавінай Варшаўскай Бітвы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.