МАЗ збіраецца выпускаць люксавыя еўрапейскія грузавікі

МАЗ збіраецца выпускаць люксавыя еўрапейскія грузавікі

Мінскі аўтазавод запусціць у 2017 годзе вытворчасць грузавікоў экалагічнага класа Еўра-6 для еўрапейскага рынку, інфармуе БЕЛТА. У краіны ЕС паедуць новыя самазвалы, шасі і седлавыя цягачы з рознымі колавымі формуламі (4х2, 6х4 і 8х4) і рухавікамі Mercedes-Benz.

Грузавікі выпушчаныя ў двух класах — бюджэтным і люксавым. У прыватнасці, для еўрапейскага рынку вырабленыя пяць базавых мадэляў магутнасцю ад 300 конскіх сіл. Пасля правядзення неабходных выпрабаванняў і падрыхтоўчых працэсаў аўтамабілі могуць паступіць у серыйную вытворчасць.

На прадпрыемстве лічаць, што з новымі грузавікамі яны змогуць пашырыць сваю прысутнасць у краінах Балтыі, Балканскага паўвострава і Заходняй Еўропы. Новая прадукцыя канкурэнтаздольная ў Еўрасаюзе "як па характарыстыках, так і па цане". Таксама грузавікі плануюць пастаўляць расійскім перавозчыкам, якія выконваюць рэйсы ў краіны ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі