Мазырская “Славія” атрымала першую перамогу ў чэмпіянаце (відэа)
У пятніцу стартаваў трэці тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Мазырская “Славія” ў Магілёве абыграла “Дняпро” — 2:1. Пасля гола Аляксея Залескага на 21-й хвіліне гаспадары поля выйгравалі, але на 48-й Рэдван Мемешаў зраўняў лік. А рашаючы гол дняпроўцы забілі сабе самі на 53-й хвіліне, яго аўтарам стаў Андрэй Бандарэнка.
Іншыя матчы туры пройдуць 13-15 красавіка. У суботу сустрэнуцца “Тарпеда-БелАЗ” і “Мінск”, “Гомель” — “Энергетык-БДУ”, у нядзелю — БАТЭ і брэсцкае “Дынама”, “Іслач” — “Нёман”, “Віцебск” — “Тарпеда”, “Дынама” (Мінск) і “Гарадзея”, у панядзелак — “Шахцёр” і “Слуцк”.
Лідыруюць БАТЭ, "Шахцёр" і брэсцкае "Дынама" — па 6 ачкоў.