Мечыслаў Грыб: Я не лічу, што ў нас ёсць антыпартыйная група

На сайце "Беларускі партызан" з'явілася інфармацыя пра чарговую спрэчку ў шэрагах сацыял-дэмакратаў. Паведамляецца, што віцебскія арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) выступілі супраць "антыпартыйнай групы". Ад намесніка старшыні партыі Анатоля Сідарэвіча, а таксама ад Валянціны Болбат (Кудлацкай), Антона Ясіновіча і мужа ды жонкі Шпакоўскіх патрабуюць пакаяння.
Генеральны сакратар БСДП (Грамада) Мечыслаў Грыб у каментары Еўрарадыё адзначыў, што не бачыць, каб у партыі існавалі нейкія "антыпартыйныя групоўкі":

Грыб: Я не думаю і не лічу, што ў нас ёсць антыпартыйная групоўка. Зразумела, як і ў кожнай партыі ёсць сябры партыі, якія не ўсё падзяляюць, што прымае партыя. Але яны маюць на гэта права! На свае погляды, на свае падыходы...

Нагадаем, што сацыял-дэмакратычныя партыі ў Беларусі найбольш часта перажываюць расколы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі