Медаль Крысціны Ціманоўскай купілі за 21 тысячу долараў

На Другіх Еўрапейскіх гульнях Крысціна Ціманоўская заваявала срэбны медаль
На Другіх Еўрапейскіх гульнях Крысціна Ціманоўская заваявала срэбны медаль

Срэбны медаль Крысціны Ціманоўскай з Другіх Еўрапейскіх гульнях купілі за 21 тысячу долараў. На лоце, выстаўленым на Ebay, з'явілася пазнака "Прададзена".

Таргі пачыналіся з сумы 5 тысяч долараў. Серабро II Еўрагульняў Ціманоўская выставіла на продаж некалькі тыдняў таму, ужо пасля таго, як апынулася ў Варшаве.  Усе атрыманыя сродкі яна зьбіраецца пералічыць у Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці — на падтрымку спартоўцаў, якія пацярпелі ад беларускага рэжыму.

Ціманоўская вымушаная была перабрацца ў Варшаву пасля скандала на Алімпійскіх гульнях у Токіа. Яна мусіла бегчы дзве свае дыстанцыі 100 і 200 метраў, але нечакана ўбачыла сваё прозвішча ў заяўцы на эстафету 4*400 метраў. Спартсменка напісала крытычны пост у Інстаграм, пасля чаго беларускія чыноўнікі знялі яе са стартаў і вырашылі адправіць у Мінск. У аэрапорце Токіа яна звярнулася па дапамогу да паліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі