Медыкі Мінскай вобласці змогуць паўдзельнічаць у эксперыменце
Медыкі Мінскай вобласці змогуць паўдзельнічаць у эксперыменце. Ім дазволяць выкупляць арэнднае жыллё. Пра гэта 3 студзеня распавёў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын. Паводле яго слоў, плануецца пабудаваць арэнднае жыллё для медыкаў. І яны ў далейшым, пасля працяглага часу працы ў медустановах, будуць мець права выкупу, паведамляе БЕЛТА.
Турчын кажа, што два зямельныя ўчасткі для будаўніцтва арэнднага жылля падабралі ў Бараўлянах. Мэта эксперыменту — "замацаванне" медработнікаў на працы. Мяркуецца, што кватэры яны змогуць выкупіць праз 10-15 гадоў працы ў медустановах.
Такім чынам, улады працягваюць шукаць варыянты для спынення адтоку медыцынскіх кадраў за мяжу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.