Месцамі дажджы. Надвор’е ў Беларусі 19 красавіка

Надвор'е ў Беларусі

Надвор'е ў Беларусі / Еўрарадыё

19 красавіка ўмовы надвор’я ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і ўдзень адаб’ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы.

Чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні ад слабога да ўмеранага.

  • У Мінску тэмпература паветра складзе +4…+9 °С, без ападкаў.
  • У Брэсце прагназуецца +7…+14 °С, без ападкаў.
  • У Віцебску тэмпература паветра складзе +4…+8 °С, удзень і ўвечары — невялікі дождж.
  • У Гомелі чакаецца +5…+9 °С, раніцай і ўдзень — невялікі дождж.
  • У Гродне чакаецца +7…+14 °С, увечары — невялікі дождж.
  • У Магілёве прагназуецца +3…+8 °С, удзень і ўвечары — невялікі дождж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.