Міхаэля Шумахера выпісалі з лякарні і адпраўляюць дадому

Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на сваякоў спартоўца. Чакаецца, што цяпер Шумахера даставяць дадому, дзе ён працягне лячэнне. 

Нагадаем, гоншчык атрымаў цяжкую траўму галавы, калі катаўся на горных лыжах у французскіх Альпах 29 снежня 2013 года і доўга знаходзіўся ў штучнай коме. 

У чэрвені было абвешчана, што Шумахер выйшаў з комы і пераведзены са шпіталя ў Грэноблі ў рэабілітацыйную клініку ў Лазане. У ліпені яго жонка Карына паведаміла, што стан Міхаэля паступова паляпшаецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі