Медыкі абверглі навіну пра смерць Шумахера

Лекары клінікі ў Грэноблі, дзе знаходзіцца нямецкі спартсмен пасля няшчаснага выпадку, абверглі чуткі.



Раней інфармацыя, што пілот “Формулы-1” Міхаэль Шумахер памёр, з’явілася ў некаторых СМІ і хутка распаўсюдзілася па сацсетках, пішуць замежныя СМІ. Нават на старонцы Шумахера ў Вікіпедыі з’явілася дата смерці — 7 чэрвеня 2014 года (Грэнобль). Але праз некаторы час звесткі выдалілі.



Міхаэль Шумахер 29 снежня мінулага году атрымаў чэрапна-мазгавую траўму ў часе катання на горных лыжах. З таго часу ён знаходзіцца ў коме і паляпшэнняў не адбываецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі