Міхаэль Шумахер выходзіць з комы?
Знакаміты нямецкі аўтагоншчык знаходзіцца ў ёй ужо чацвёрты месяц. І вось прыйшла пазітыўная навіна.
29 снежня 2013-га Шумахер катаўся на лыжах у французскім Мерыбелі і пры падзенні ўдарыўся галавой аб камяні. Ад таго часу ён знаходзіцца ў адным са шпіталёў Грэнобля ў стане штучнай комы.
Нядаўна з'яўлялася песімістычная інфармацыя пра тое, што ніякіх шанцаў на выздараўленне ў Міхаэля Шумахера няма. Аднак менеджар спартсмена Сабіна Кем абнадзеіла. "Стан Міхаэля паляпшаецца... Ён падае прыкметы свядомасці і прабуджэння", — цытуе яе словы РІА "Новости".
Нагадаем, 3 студзеня аўтагоншчыку споўнілася 45 гадоў.
Фота — Getty Images