Мужчыну, якога падазраюць у крадзяжы карты Шумахера, знайшлі павешаным
У аўторак яго арыштавалі ў Швейцарыі. У сераду мужчыну знайшлі павешаным у камеры.
Падазраваны працаваў на верталётную кампанію, паслугамі якой меркавалася скарыстацца, каб перавезці спартоўца з Гранобля ў лякарню ў Лазане, перадае ВВС.
Нагадаем, сяміразовы чэмпіён свету "Формулы-1" Міхаэль Шумахер атрымаў цяжкую траўму падчас катання на лыжах у французскіх Альпах у канцы мінулага года. У чэрвені яго вывелі са штучнай комы. Менеджар гоншчыка Сабіна Кім заявіла, што медычныя дакументы Шумахера былі скрадзеныя і прадаюцца на чорным рынку.
Фота Шумахера — bigmir.net