Аўтагоншчык Шумахер: Не трэба распавядаць пра мяне, я знікаю
Менеджэр нямецкага аўтагоншчыка Міхаэля Шумахера Сабіна Кем патлумачыла доўгую адсутнасць інфармацыі пра здароўе 47-гадовага пілота “Формулы”. Яна патлумачыла брытанскай газеце Mirror, што гэта было пажаданне самога спартсмена. Пасля доўгага абмеркавання ён сказаў сваёй менеджарцы: “Вам не трэба распавядаць пра мяне ў наступным годзе — я знікаю”.
“Я мяркую, гэта была яго патаемная мара, зрабіць што-небудзь без пільнай увагі. Таму я і цяпер выконваю яго пажаданні, не дазваляючы нічога выйсці вонкі”, — дадала Кем.
Яна лічыць, што цяпер любая інфармацыя пра стан здароўя Шумахера можа стварыць неспрыяльную атмасферу вакол яго і паспрыяе з’яўленню новых чутак.
У траўні мінулага года Кем распавядала, што выздараўленне гоншчыка не будзе хуткім. Вядома, што ён ужо не прыкуты да ложка і можа сядзець у крэсле. Шумахер пазнае сваякоў, але не размаўляе, бо мышцы яго твару атрафаваліся. Каб аплаціць яго лекаванне, жонцы спартсмена Карыне давялося прадаць яго асабісты самалёт.
У снежні 2013 года Міхаэль Шумахер атрымаў сур’ёзную траўму галавы з-за няшчаснага выпадку, які адбыўся падчас катання на горных лыжах. Паўгода ён правёў у коме, а ў верасні 2014 года вярнуўся з клінікі на сваю вілу ў Швейцарыі, дзе і цяпер праходзіць курс рэабілітацыі, піша Lenta.ru