СМІ: Міхаэль Шумахер выйшаў з комы
Сяміразовы чэмпіён "Формулы-1" у цяперашні час пераведзены ў рэабілітацыйную клініку са шпіталя ў Грэноблі.
Пра гэта паведамляюць нямецкія СМІ са спасылкай на афіцыйную заяву мэнэджара спартсмена Сабіну Кім.
"Міхаэль пакінуў клініку CHU Grenoble, каб працягнуць доўгую фазу рэабілітацыі. Ён больш не ў коме", — цытуе словы Кім РІА "Новости". Паводле яе слоў, сям'я спартсмена ўдзячная лекарам і медсёстрам за іх працу і дапамогу, а таксама выказвае падзяку ратавальнікам, якія працавалі на месцы няшчаснага выпадку.
"Падзяка сям'і датычыцца і ўсіх тых людзей, якія даслалі Міхаэлю так шмат добрых пажаданняў. Вы вельмі яму дапамаглі. На будучыню мы просім разумення, паколькі далейшая рэабілітацыя будзе праходзіць без удзелу грамадскасці", — гаворыцца ў заяве мэнэджара.
Нагадаем, няшчасны выпадак з Шумахерам адбыўся ў канцы мінулага года, калі ён катаўся на горных лыжах, упаў і ўдарыўся галавой аб камень. Ад таго часу спартсмен знаходзіўся ў коме.
Фота — АР