Міхаіл Гарбачоў заснаваў уласную прэмію

У гонар свайго 80-годдзя Міхаіл Гарбачоў заснаваў уласную прэмію, якая складаецца з трох намінацый – “Перабудова”, “Паскарэнне” і “Галоснасць”. Узнагарода экс-прэзідэнта СССР будзе ўручана 9 чалавекам, якія зрабілі важны ўнёсак у развіццё грамадства, і дзякуючы якім лад жыцця чалавецтва кардынальна змяніўся ў апошнія гады. Сярод, хто атрымаў прэміі – лідар гурта U2 Бона, кінарэжысёр Стывен Спілберг, заснавальнік тэлеканала CNN Тэд Тэрнэр, вынаходнікі інтэрнэту Цім Бэрнэс-Лі і Марцін Купер, заснавальнік Google Сяргей Брын і іншыя.

Цырымонія ўручэння ўзнагарод пройдзе 30 сакавіка ў лонданскім каралеўскім Альберт-холе на дабрачынным канцэрце, прысвечаным 80-годдзю Гарбачова.

Фота: www.etoday.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі