Міхаіл Гардзяйчук стаў гульцом брэсцкага "Дынама"
Лепшы футбаліст Беларусі 2017 года Міхаіл Гардзяйчук стаў гульцом брэсцкага "Дынама". Паўабаронца, які вярнуўся з Казахстана на правах свабоднага агента, падпісаў кантракт да канца 2020 года. Ён будзе выступаць пад 62-м нумарам, інфармуе клубная прэс-служба.
Гардзейчуку 29 гадоў. Ён нарадзіўся ў Казахстане ў сям'і беларусаў, высланых з Брэстчыны ў пасляваенны час савецкімі ўладамі. У Беларусь прыехаў у 2008-м. Выступаў за пінскую "Хвалю", за наваполацкі "Нафтан", бабруйскую "Белшыну. Зорны час футбаліста прыпадае на часы, калі ён быў у БАТЭ (у 2010-2018 гадах, з перапынкам на арэнду ў Бабруйску). З канца 2018-га — у Казахстане ў клубе "Табол". Гэтым летам кантракт з беларусам скасавалі датэрмінова — з-за серыі няўдач камандзе скарацілі фінансаванне, змяніўся галоўны трэнер.
Міхаіл Гардзяйчук — футбаліст нацыянальнай зборнай Беларусі, правёў 26 матчаў, забіў 4 галы.
Брэсцкае "Дынама" — лідар чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Каманда збіраецца выйграць чэмпіёнскую гонку і перарваць працяглую гегемонію БАТЭ.
Один из лучших футболистов Беларуси последних лет теперь будет играть в Бресте! Бэкстейдж подписания контракта – в нашем видео. #fcdb1960
— FC Dynamo Brest (@dynamobrest) 6 августа 2019 г.
Михаил Гордейчук выбрал игровой номер 62. Первая тренировка новичка состоится 7 августа на клубной базе в Красном Дворе. pic.twitter.com/05vftR4H1U