Міхаіл Грабоўскі закінуў шайбу, але "Айлендэрс" прайграў (відэа)
Беларускі легіянер здолеў перарваць працяглую безгалявую серыю.
"Айлендэрс" пацярпеў паражэнне ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі. "Ванкувер" выйграў на сваёй пляцоўцы з лікам 3:2.
Беларус Міхаіл Грабоўскі, які выступае за "Айлендэрс", закінуў шайбу на 55-й хвіліне і зрабіў лік 2:3. Аднак выратаваць гульню не ўдалося. "Прессбол" адзначае, што Грабоўскі перарваў безгалявую серыю з дзесяці матчаў.
Фота: ria.ru