Міхаіл Мясніковіч анансаваў Усебеларускі народны сход

Міхаіл Мясніковіч анансаваў Усебеларускі народны сход

Рыхтуецца правядзенне 5-га Усебеларускага народнага сходу. На ім будзе прадстаўленая праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.

Пра гэта 15 кастрычніка на сесіі Савета Рэспублікі паведаміў яго спікер Міхаіл Мясніковіч, перадае БелаПАН.

Дату правядзення Усебеларускага народнага сходу Мясніковіч не назваў. Раней падобныя акцыі ладзіліся незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў, аднак сёлетні год стаў выключэннем.

Кіраўнік Савета Рэспублікі заявіў, што Лукашэнка прыняў рашэнне правесці 20 кастрычніка спецыяльнае пасяджэнне і разгледзець "падыходы да 2016 года і адказнасць кадраў па выкананні сацыяльна-эканамічных задач, якія стаяць перад краінай".

Фота: freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі