Міхаіла Грабоўскага трэцюю гульню запар прызналі першай зоркай матчу АХЛ
У чарговым туры Амерыканскай хакейнай лігі беларус Міхаіл Грабоўскі закінуў адну шайбу і зрабіў тры галявыя перадачы.
У выніку яго каманда “Гамільтан” перамагла “Рочэстэр” з лікам 4:1, паведамляе БЕЛТА. Трэці паядынак запар Грабоўскі прызнаецца першай зоркай матчу. За гэтыя тры гульні ён зарабіў 10 бамбардысцкіх балаў (5 галоў і 5 выніковых перадач).