Мікалая Аўтуховіча на 10 сутак пасадзілі ў карцар
Мікалай Аўтуховіч на судзе / БЕЛТА
Мікалая Аўтуховіча пасадзілі ў карцар на 10 сутак. Пра гэта напісала ў сваім акаўнце ў Інстаграме яго дачка.
Аўтуховіча вінавацяць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса. За кратамі ён знаходзіцца ўжо больш за 21 месяц.
Суд над "групай Аўтуховіча" праходзіць у будынку гродзенскай турмы.
На цяперашні момант у карцары знаходзіцца яшчэ адзін фігурант гэтай справы — палітвязень Уладзімір Гундар. Яго пакаралі за нежаданне сядзець у камеры з вязнямі з "нізкім сацыяльным статусам". На знак пратэсту Гундар абвясціў галадоўку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.