Мікалаю Аўтуховічу забараняюць прыехаць у Мінск

Мікалай Аўтуховіч не можа выязджаць з Ваўкавыска без дазволу праваахоўных органаў. Ён мае патрэбу ў 3D-тамаграфіі сківіцы і правядзенні аперацыі па ўжыўленні зубных імплантантаў, паведамляе сайт “Вясны”. Таксама былому палітвязню трэба прайсці поўнае медыцынскае абследаванне. У Ваўкавыску, дзе жыве Аўтуховіч, такой магчымасці няма.

Нагадаем, што Мікалай Аўтуховіч 8 красавіка выйшаў з гарадзенскай турмы, дзе адседзеў 5 гадоў і 2 месяцы. Пасля вызвалення за ім усталявалі прэвентыўны нагляд, па правілах якога Аўтуховічу забаронена пакідаць Ваўкавыск без дазволу міліцыі. У красавіку Мікалай Аўтуховіч ужо падаваў заяву па дазвол на выезд у Мінск, але таксама атрымаў адмову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі